:

Аб удзеле Пасла А.Канюка ў мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня памяці і смутку ў сувязі з 80-годдзем пачатку Вялікай Айчыннай вайны

22.06.2021 г.

22 чэрвеня Надзвычайны і Паўнаважны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Канюк А.В. прыняў удзел ва ўскладанні вянкоў да вечнага агню ля манумента «Маці Арменія».

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Міністр абароны Арменіі В.Арутюнян, Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Расіі, Казахстана і Туркменістана, ваенныя аташэ, акрэдытаваныя пры пасольствах краін СНД у Арменіі, прадстаўнікі армянскіх СМІ.

Пасля ўскладання вянкоў высокія кіраўнікі накіраваліся ў грамадскую арганізацыю «Аб'яднанне ветэранаў Рэспублікі Арменія» дзе адбылася сустрэча з актывам арганізацыі і заслужанымі ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. З ўступнымі словамі выступілі Міністр абароны Арменіі, Надзвычайныя і Паўнамоцныя паслы, у якіх адзначылі подзвіг Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, недапушчальнасць рэвізіі і фальсіфікацыі яе вынікаў, а таксама ўшанавалі хвілінай маўчання загінулых падчас баёў салдат і ў перыяд акупацыі мірнага насельніцтва.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці