:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў канферэнцыі па інтэграцыйнай праблематыцы

12.06.2024 г.

12 чэрвеня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк прыняў удзел у Ерэване ў міжнародным круглым стале на тэму: «Знешнепалітычныя прыярытэты Расіі і Арменіі на постсавецкай прасторы: СНД, ЕАЭС і АДКБ».

У сваім выступленні кіраўнік беларускай дыпмісіі павіншаваў прысутных расійскіх дыпламатаў і экспертаў з Днём Расіі.

Адзначыў унікальнасць інтэграцыйных працэсаў, якія рэалізуюцца ў Саюзнай дзяржаве, гатоўнасць краін падтрымліваць адна адну ў цяжкую хвіліну. Прывёў прыклад своечасовай ваенна-палітычнай падтрымкі Расіі на фоне спробы правядзення ў 2020 годзе ў Беларусі каляровай рэвалюцыі.

Пасол Беларусі акцэнтаваў увагу на паспяховасці сумеснага супрацьстаяння заходнім санкцыям. Выказаў надзею на прадаўжэнне эфектыўнай работы Арменіі, Беларусі і Расіі ў рамках існуючых інтэграцыйных аб'яднанняў.

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці