:

Аб мерапрыемстве з беларускай дыяспарай з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

24.06.2024 г.

23 чэрвеня 2024 г. Ерэванскай беларускай абшчынай Арменіі «Беларусь» пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Арменія ў сваім прывітальным слове адзначыў, што 3 ліпеня з'яўляецца лёсавызначальнай датай у гісторыі Беларусі.

Дадаў, што ў планы фашыстаў уваходзіла пакінуць на тэрыторыі нашай краіны толькі кожнага чацвёртага беларуса для выкарыстання ў якасці працоўнай сілы, астатнія людзі падлягалі знішчэнню ці высылцы.

Беларускі дыпламат падкрэсліў, што менавіта ў Беларусі фашысты сустрэлі супраціўленне, якога не адчулі ні ў адной з ваенных кампаній у Еўропе.

Распавёў аб гісторыі вызвалення Беларусі ў рамках наступальнай аперацыі «Баграціён», праведзенай у чэрвені-ліпені 1944 года з удзелам афіцэраў і салдат Беларусі, Расіі і Арменіі.

Надаў увагу пытанню аднаўлення пасляваеннай Беларусі, калі тысячы спецыялістаў з Арменіі, Расіі і іншых брацкіх рэспублік прыбылі для наладжвання новых вытворчасцей, палюбілі нашу краіну і засталіся тут жыць, «памяць аб тых падзеях дапамагае шанаваць свабоду і мір, берагчы мірныя адносіны з нашымі саюзнікамі і імкнуцца да росквіту».

У праграму мерапрыемства ўвайшлі тэматычная фотавыстава і святочны канцэрт з удзелам сяброў беларускай суполкі.

У праекце, акрамя дыпламатаў Пасольства і членаў беларускай дыяспары, таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Арменія, расійскай дыяспары, прадстаўнікі грамадскіх рухаў, экспертных цэнтраў і сродкаў масавай інфармацыі.

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці