:

Аб удзеле супрацоўнікаў Пасольства ў напісанні «Капалаўскай дыктоўкі»

21.02.2024 г.

21 лютага 2024 г. дыпламаты Пасольства Беларусі ў Арменіі сумесна з прадстаўнікамі Ерэванскай Беларускай абшчыны Арменіі праверылі свае веды роднай мовы ў напісанні штогадовай “Купалаўскай дыктоўкі”, арганізаванай Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.

У беларускай замежнай установе удзельнікі акцыі папрацавалі над тэмай «Захаванне праўды аб вайне», у якой востра падкрэслена пытанне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

«У лёсе кожнай беларускай сям’і – гісторыя Вялікай Айчыннай вайны…У Беларусі ўсё яшчэ знаходзяць астанкі забітых жанчын, якія прыціскаюць да грудзей немаўлят. Немаўлят, якіх пахавалі жывымі. Такіх сюжэтаў не злічыць. І лічбы выклікаюць жах…».

Вялікі дзякуй арганізатарам за выбраную актуальную для кожнага беларуса тэматыку і магчымасць у чарговы раз адчуць смак роднай мовы!

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці