:

Аб спачуванні Пасольства Беларусі

24.03.2024 г.

24 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сумесна з супрацоўнікамі беларускай дыпмісіі, у знак салідарнасці, усклаў кветкі і зрабіў запіс у кнігу спачуванняў Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Арменія ў сувязі з тэрарыстычным актам у гандлева-выставачным цэнтры Маскоўскай вобласці.

Пасольства Беларусі з вялікім болем успрыняла трагічныя падзеі ў Падмаскоўі, выказаўшы словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых і пажадаўшы найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым падчас тэракту.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці