:

Аб візіце Пасла Беларусі Канюка А.У. у Армавірскую вобласць

06.05.2021 г.

5 мая 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Канюк А.У. наведаў Армавірскую вобласць.

У рамках візіту адбыліся сустрэчы Аляксандра Канюка з намеснікам губернатара Армавірскай вобласці Аргішці Мехакянам і намеснікамі мэра горада Армавіра Варшамам Саргсянам і Хачатурам Мкртчанам.

На сустрэчах абмеркаваны пытанні развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку арганізацыі паставак беларускай сельскагаспадарчай, пасажырскай і камунальнай тэхнікі ў гэты рэгіён.

Бакі пагадзіліся з важнасцю абмену візітамі дэлегацый Гомельскай і Армавірскай абласцей, удзелу ў мерапрыемствах, якія арганізуюцца адміністрацыямі абедзвюх абласцей.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці