Аб удзеле Пасла Беларусі ў Арменіі А.Канюка ў навуковай канферэнцыі, прысвечанай 126-годдзю А.І. Мікаяна
02.12.2021 г.29 лістапада Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Канюк А.У. прыняў удзел у арганізаванай Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навукі Арменіі навуковай канферэнцыі, прысвечанай 126-годдзю вядомага савецкага дзеяча А.І. Мікаяна.
У сваім прывітальным слове кіраўнік дыпмісіі адзначыў выдатныя заслугі Мікаяна А.І. у станаўленні і развіцці нашай агульнай Радзімы — Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, чыя шматгранная асоба і актыўная дзейнасць пакінулі істотны след у гісторыі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дыпмісій краін СНД, акрэдытаваных у Арменіі, дырэктар Інстытута гісторыі А.А. Мелканян і ўнук А.І. Мікаяна вядомы расійскі дзеяч культуры і музыкант Стас Намін.