Аб удзеле дыпламатаў Пасольства ў мерапрыемстве, прысвечаным 70-годдзю Аб'яднання ветэранаў Арменіі
19.10.2026 г.16 кастрычніка 2026 года Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Кудрук І.М. і дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 70-годдзю Аб'яднання ветэранаў Рэспублікі Арменія імя маршала І.Х. Баграмяна.
У сваім прывітальным слове Кудрук І.М. павіншавала ветэранаў, членаў Аб'яднання і прысутных гасцей са знамянальнай датай. Падкрэсліла, што арганізацыя «з'яўляецца верным захавальнікам гістарычнай памяці аб подзвігу пакалення пераможцаў і свята перадае яе як неацэнную спадчыну будучым пакаленням».
Звяртаючыся да кіраўніцтва і членаў Аб'яднання, Часовы павераны адзначыла: «Неацэнны Ваш уклад у шматгадовую і самаахвярную працу, якую Аб'яднанне праводзіць па патрыятычным выхаванні моладзі, захаванні праўды аб Вялікай Айчыннай вайне і супрацьдзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі».
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі Капыркін С.П., кіраўніцтва Рускага дома і Дома Масквы ў Ерэване, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.